Курапаты. Што абараняюць абаронцы?


Континенталист, 16 июля 2018   –   cont.ws



16 ліпеня 2018 года ў эфіры Еўрарадыё ішла размова пра Курапаты і рэстарацыю ля іх. Сваё меркаванне выказваў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі БХД (Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя) Павал Севярынец. Я пракаментаваў падзеі вакол Курапатаў і мой каментар прагучаў у эфіры Еўрарадыё. Вось гэты камент:

Не пра Курапаты і ахвяры вядуць размову змагары-абаронцы, бо дагэтуль невядома як там загінулі, хто і колькі людзей. Ідзе размова аб бел-чырвона-белай ідэалогіі, якая ўзнікла 30 гадоў таму падчас адкрыцця пахаванняў ля Курапат.”

Цалкам відэа ролік Еўрарадыё можна знайсці на яго старонцы ў фэйсбук або на ЮТуб.

У адказе на мой каментар Павал нагадаў, што ёсць публікацыі, якія кажуць аб тым, што тамака ахвяры сталинскіх часоў і выказаў меркаванне, што маглі быць і ахвяры нацызму, і калі апошняе, то, маўляў, “Я не разумею чаму мы не павінны падымаць гэта пытанне. Ў вас лагічная супярэчнасць у самім пытанні,” - дадаў Павал.  

Пасля чаго я даслаў удакладненне, якоке агучыла вядучая праграмы:

Павал, супярэчнасці ў маім каменце няма, бо гэта камент - сціплы сказ. Да таго ж пра б-ч-б ідэалогію ты нічога не сказаў.”

І Павал распавёў пра… 2000 гадовую бел-чырвона-белую сімволіку. Тэкст на малюнку, які я ўзяў з фэйсбук старонкі беларускага сайту КУКУ.org

Пасля чаго час праграмы скончыўся і я пакінуў наступны камент на сайце Еўрарадыё і фэйсбук старонках Еўрарадыё і КУКУ ў фэйсбук.

Дзякуй Павал за б-ч-б байку пра 2000 гадовы век б-ч-б ідэалогіі. Падумаю, і, каб слухаць твае б-ч-б байкі надалей, мо ўступлю ў МФ. 

І так ты сказаў, што крыжы ў Курапатах пачатак каардынат б-ч-б ідэалогіі, што габрэі ў Палесціне пасля распяцця агарнулі Хрыста НАШЫМ нацыянальным б-ч-б сцягам, што ў Курапатах ёсць памятны знак (помнік) габрэям, якія ёсць ахвяры даўніх падзей у Курапатах. Але калі знак габрэйскі, то чаму ВЫ паставілі ў Курапатах КРЫЖЫ? Дый калі ты дапусціў, што магчыма ахвяры ў Курапатах былі й падчас нацызму, то чаму ВЫ-абаронцы сённяшніх Курапат стаіце пад б-ч-б сцягам беларускіх паліцаяў, якія сумарна з нацызмам і сталіншчынай у 1937-44 знішчылі траціну нашага народу? Ў тым ліку беларусаў і габрэяў. Дык што там ля Курапатаў і рэстарацыі ВЫ робіце пад б-ч-б сцягам, у якога такая багатая 2000 гадовая гісторыя? 

P.S. Я пытаўся пра б-ч-б ІДЭАЛОГІЮ, Павал, а не пра СІМВОЛіКУ б-ч-б ідэалогіі. Ідэалогія - гэта система взглядов, сознательно формулируемая составляющая мировоззрения человека или сообщества. А сімволіка крыху іншае. Таму мне не трэба звяртацца да падручнікаў гісторыі, каб зразумець, што ВЫ там ля Курапатаў абараняеце выключна б-ч-б ідэалогію, якая нарадзілася тамака ж трыццаць гадоў таму.”

Сегодня в СМИ

Сергей Удалов


Самое обсуждаемое



Свежие комментарии



Ранее на эту тему

Чем выше уровень развития демократии в государстве, тем значительнее риски государственного переворота, включая насильственный и […]
Пока британские ученые занимаются никому не нужной ерундой, их голландские коллеги проводят общественно значимую работу.
Влиятельный американский сенатор Джон Маккейн назвал саммит президентов США и России Дональда Трампа и Владимира Путина в Хельси […]
Как совершенно справедливо возвещала реклама вредного для зубной эмали напитка “Спрайт” - “Имидж - ничто!”.