ЯК НАМ РЭАРГАНІЗАВАЦЬ ЛУКАШЫЗМ. Частка VIII. КІСЛАРОДНАЕ ГАЛАДАННЕ


Континенталист, 26.07.2017 20:35   –   cont.ws  


I. КІСЛАРОДНАЕ ГАЛАДАННЕ

Четырнадцать с половиной лет живу в Нью Йорке. Об Америке мечтал еще в 1984-м советском году - хотел посмотреть своими глазами как же загнивает загнивающий капитализм. Через 18 лет мечту осуществил. Но так карта легла, что остался в Штатах, будучи гражданином Беларуси, несмотря на то, что мечты здесь жить не было. Технарь, а потому, не умея писать, все же стал пописывать и пытался что-то опубликовать на Радзіме. Але спачатку з-за наіўнасці адправляў свае тэксты зусім не туды. Бо не разумеў, што ўсе так званыя незалежныя ці, як яны самі сябе называюць, дэмакратычныя СМІ, гэта адна бел-чырвона-белая мафія, і каб чалавеку, не маючаму асобай адукацыі для пісьма, з’явіцца на іх старонках, дзе і самім б-ч-б пісакам месца ці ВОЗДУХА МАЛО, трэба як мінімум быць бел-чырвона-белым пісьменнікам. То бок трэба люта ненавідзець Аляксандра Лукашэнку, называць яго праўленне рэжым, дыктатура, лукашызм і гэтак далей.

Так атрымалася, што пасля першага звароту ў б-ч-б выданне, дзе я ў перапісцы па е-майл прасіў дапамогі ў рэдактара і верыў яму ці давяраў як малое дзіця, бо то была б першая публікацыя ў нашых СМІ, я трапіў у б-ч-б дэмакратычнае СМІ-логава, не разумеючы гэтага. Мне здавалася, што яны - бел-чырвона-белыя - ўсе дэмакраты як мае быць. Дый назва майго артыкула была не надта крыважэрнай - “Пара прымірыць нацыю”. Але (не буду ўдавацца ў дэталі) ў якасці прэміі я атрымаў урок звычайнай бел-чырвона-белай падставы, і б-ч-б СМІ-мафія, пад падставай гэтай падставы, перакрыла мне кісларод, прабачце, паветра для творчасці і публікацый у незалежных дэмакратычных б-ч-б СМІ. Пра дзяржаўныя я не думаў. Чаму? Дык з 1989-га мае ногі раслі з бел-чырвона-белага асяроддзя, з якога выходжу ўжо амаль дзесяць год, ды ніяк не сыйду.

Зразумела на Захадзе лепей. Таму што збег ад мноства беларускіх праблем на Бацькаўшчыне. Зразумела на Захадзе мазгам дыхаецца вальней. Калі цябе кормяць і пояць, калі ў цябе кабінет, калі ты пішаш пра тое як хрэнава на Ўсходзе жыць-пажываць ды дабра нажываць. Захад гэта паважае. Але ў ім я бачу тое, што бачу і любоўю гэта, часам выказанае мной услых, Захад не назаве. Мне й не трэба. Але ж ён любіць тых, хто яго любіць. А Бацькаўшчына не любіць? Няўжо Радзіма не ў кошт?

Пару дзён таму зайшоў на наш “партызанскі” сайт. Паразмаўляў на форуме з тамтэйшымі тутэйшымі маладымі беларусамі па тэме 23-годдзя прэзідэнцтва нашага кіраўніка. Сутнасць размовы паспрабую перадаць у наступным сваім адказе суразмоўцу, калі тлумачыў яму, што адбудзецца, калі раптам Рыгоравіч адмовіцца ад улады: “Бардак а-ля украинский будет. Никто з змагароў никого слышать, слушать, слушаться не будет, подчиняться один другому тоже не будут. Что тут неясно? От безвластия мы сотворим для себя хуже украинского майдана. Мы еще дикие, если тебе непонятны слова негосударственные люди. Потому нас притягивает революция, т.е. разрушение, а не созидание или эволюционный путь, по которому идет всю свою историю Дикий Запад. Ты ни хрена не понимаешь, но пальцы веером на клавиатуре распускаешь и пудришь моск не только мне и себе, но и всему прогрессивному человечеству.”

Не мы беларусы згламэздалі / сварганили Вялікі Кастрычнік у 1917 гаду ў сераду, але бальшавіцкім адгалоскам той рэвалюцыі мы былі выкінуты з звычайнага эвалюцыйнага шляху чалавецтва.

Што датычыцца таго, што Лукашэнка надакучыў, аб чым таксама ішла размова на “партызанскім” форуме. Дык чаму ж тады змагары два гады таму не абралі Караткевіч? Што ж замінала харошым беларускім апазіцыйным танцорам выбраць Таццяну прэзідэнтам Беларусі? Няўжо адсутнасць дэмакратычнага б-ч-б кіслароду, прабачце, адсутнасць дэмакратычнага б-ч-б паветра?

Два беларуса - тры партыі, пры гэтым любые дзве з іх апазіцыйныя трэцяй. Гэта наша родненькая галаваломка. Ў ёй ніхто акрамя нас не разбіраецца і ніколі не разбярэцца. Але Рыгоравіч у лістападзе 1996 года разабраўся як мае быць і пакінуў пры ўладзе толькі былую КП(б)Б - Комммунистическую Партию (большевиков) Белоруссии, не гледзячы на тое, што афіцыйна яе даўным-даўно не існуе. Бо ў любым іншым выпадку, калі б пры ўладзе былі “два беларуса - тры партыі”, то бок шматпартыйная сістэма, ў нашай хаце быў бы бардак - не было б улады, не працавалі б эканоміка-гаспадарка, не было б дзяржавы Беларусь.

Яшчэ ў 70-я брэжнеўскія савецкія часы маё пакаленне марыла аб незалежнасці Беларусі ад СССР. Чаму? Кіслароду, прабачце, незалежнага паветра за Саветамі не хапала. І мы пайшлі да ветру. Да вольнага ветру. І ў рэшце рэшт прыйшлі. Только ошиблось мое поколение. Хотели как лучше, а получили бесконечные незалежные проблемы и залежнасць экономики и политики от России.

А можа пасля развалу СССР трэба было ісці на Захад у Нью Ёрк на Манхэтан да ветру Брадвэя? Можа. Але аб гэтым у другой частцы ГОЛАЯ КАРАЛЕВА. Праўда другая частка артыкула толькі ўскосна адносіцца да тэмы нашае размовы аб кіслародным галаданні, дый напісана год таму…

II. ГОЛАЯ КАРАЛЕВА

Чалавек, які зарабіў на гучнай нелюбові да сваёй радзімы, часам можа дазволіць сабе ў разы болей за тых, хто яе маўкліва любіць.

Гэта я напісаў некалькі дзён таму, і з наццатага разу Наша Ніва надрукавала тэкст у каментах (21.06.2016 / 18:38), дый то пад нікам, а не пад маім імем, у тэме “Алексіевіч пра кватэру: Чалавек, які зарабіў, можа сабе дазволіць тое, што хоча”. (Апошнім часам, мяркую, з-за майго не бел-чырвона-белага погляду на наша жыццё-быццё, мяне вельмі паважаюць амаль усе дэмакратычныя беларускія незалежныя СМІ выданні і не друкуюць, але аб гэтым тут казаць не буду.)

На маю думку, тыя хто вылучаў Святлану на Нобеля, разглядалі і адначасова варылі яе кандыдатуру даволі доўга, і паступова вялі яе “да Брадвэю”. А ў нейкі момант яна стала самастойна варыцца ў тым “брадвейскім заходнім пылу”. Быццам бы самастойна, быццам бы незалежна, быццам бы суверэнна. Быццам бы.

Яна некалькі год жыла ў замежжы, ў Еўропе, мела свой кабінет, але вярнулася ў Беларусь. Нічога дрэннага ў Еўропе за тыя гады не заўважыла, што магло б пацягнуць на літаратурны твор пад назвай нешта кшталту “Еўрапейскі сэканд хэнд у параўнанні з савецкім і постсавецкім”. Бо ці наўрад праз вакно еўрапейскага кабінету ў такім выпадку можна было б убачыць Нобеля. Бо геніяў у літаратуры, кшталту Іосіфа Бродскага, ўсё ж не шмат.

Дый нечакана, праз некаторы час пасля вяртання Святланы ў Беларусь, наша суседка Ўкраіна ўдала майданулася, як раз да таго літаратурнага Нобеля… Таму людзі, якія ў гэты ж момант выпадкова вырашылі, што прадукты творчасці спадарыні Алексіевіч ужо цягнуць на яго, мелі, акрамя іншых, выразна палітычную мэту. Апошняя на мой погляд заключалася ў тым, што як не чуў загніваючы Захад ад Святланы дрэннага слова ў свой бок, так і не пачуе. А вось на яе радзіме - гэта былы СССР, па ранейшаму часам гучаць старыя нобелеўскія пестні аб галоўным: фсё, рабяты, тут не так, фсё не так, як надо.

Вось і з гэтым манхэтанскім Брадвеям тое ж самае атрымалася, па якім яна прайшлася ўсяго мо некалькі хвілін - людзі тут, аказваецца, тое, што трэба, а на радзіме… аказваецца, так сабе… не тое, што трэба. Дакладней: «Вчера я шла по Бродвею – и видно, что каждый – личность. А идешь по Минску, Москве – ты видишь, что идет народное тело. Общее. Да, они переоделись в другие одежды, они ездят на новых машинах, но только они услышали клич боевой от Путина «Великая Россия», – и опять это народное тело… Поэтому мне хотелось показать всю, как говорила Цветаева, цветущую сложность нашей жизни».

Нашага жыцця? Нашага жыцця ці вашых поглядаў на нашае жыццё праз люстэрка вашага, віртуальнага, выдуманага, быццам бы нашага, каралеўства крывых люстэркаў?

На маю думку наша нобелеўская літаратурная каралева голая. Не хачу, хаця магу інакш і прамей сказаць, што думаю аб не зусім вумным чалавеку. Не хачу казаць, бо каралева жанчына. Дый крыху старэйшая за мяне.

III. ВЫБАР ДЭМАКРАТЫІ

Гэта фінальная частка артыкула КІСЛАРОДНАЕ ГАЛАДАННЕ.

В 70-х в СССР мы, совки, до слез смеялись на просмотре французской кинокомедии “Игрушка” с Блондином в Желтом Ботинке в главной роли, в тот момент, когда босс уволил его только за то, что у Блондина были влажные руки, когда они поздоровались. Смешно было.

Мне до сих пор смешно с западной демократии, к которой мы стремились 70 долгих советских лет, несмотря на то, что она не скрывала свои демократические прелести в своих кинокомедиях.

Ведаеце, што агульнага ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе я, і, скажам, Вялікай Брытаніі або Францыі, якія непадалёку ад вас? Дэкляруецца, што дэмакратыя - гэта калі большасць вырашыла, маўляў, НЯХАЙ БУДЗЕ ТАК! То бок няхай будзе шмат небагатых тутэйшых людзей і няшмат багатых.

А ведаеце як у 1994-м вырашыла большасць беларусаў на Беларусі? Няхай Аляксандр застанецца пры нас, а Зянон няхай едзе ў Нью Ёрк ды піша там Пераможныя Канцэпцыі або Праграмы.

Кажуць шмат стагоддзяў таму на Захадзе з’явіліся людзі багатыя (Гаспадары) і бедныя (Рабы), якія працавалі на першых. То есть частная собственность и нищий / неимущий. І тады ж, кажуць, тамтэйшыя вырашылі, што меньшасць будзе багатай, а большасць беднай. Гэта эпахальнае рашэнне яны назвалі дэмакратыяй, ды тады ж прыбілі там-сям шыльды «Дэмакратыя» і гэтае прапагандысцкае слова СМІ данеслі непасрэдна да розуму і сумлення заходніх грамадзян. Так на Захадзе сталася дэмакратыя.

Крыху пазней, кажуць, міма тых шыльд праходзілі нашы еўрапейцы-апазіцыянеры Лебядзь, Рак і Шчупак, якія на адным квадратным еўрапейскім кілометры і араць побач не стануць, але цягнулі і цягнуць беларусаў у Еўропу, і нашы спыталі тамтэйшых з Дзікага Захаду: “Калі ў вас дэмакратыя, то што ў нас на Беларусі?”, - і тыя ў адзін голас адказалі: “Ў вас апошняя дыктатура Еўропы!”. Так і сталася з тых часоў з дапамогай нашых незалежных не прадажных дэмакратычных б-ч-б СМІ, маўляў, у нас рэжым, дыктатура, таталітарызм, нічога каштоўнага, а на Захадзе ўсё ціп-топ.

У дэмакратыі ЗША партый шмат, а на вышэйшую пасаду або дэмакрата большасць народу выбярэ, або рэспубліканца. І ні разу камуніст не праскочыць. Чаму? Таму што дэмакратыя, а не дыктатура. Да таго ж пасля тых выбараў змяняецца не ўлада, а некаторыя прозвішчы пры ёй. Ці адрозніваецца чым-небудзь гэткая дэмакратыя ад нашай, у якой дзесяцігоддзямі перамагае прадстаўнік АДНОЙ і той жа партыі ўлады - былой кампартыі Беларусі, а не які-небудзь бел-чырвона-белы змагар-апазіцыянер? Нічым. То бок у іх дзве партыі адной і той жа ўлады, а ў нас на адну партыю меней.

Прайшлі чвэрць веку пасля краху СССР - не дэмакратычнага па меркаванню дэмакратычных ЗША. А за 30 год да яго канчыны ў пачатку 60-х у Нью Ёркскім гарадскім аўтобусе чорныя грамадзяне маглі знаходзіцца толькі ў задняй частцы гэтага грамадскага дэмакратычнага транспарту. Нядаўна ў Нью Ёрку была наш Нобелеўскі лаўрэат ды ўбачыла там свабодных людзей на Брадвэі. Ці маглі сёлета праз паўвека яны вольна шпацыраваць на Манхэтане, выйшаўшы з таго ж аўтобусу? Магчыма. Бо няведама хто з іх Гаспадар, а хто Раб у тутэйшай амерыканскай сістэме эканомічных адносін.

Паводле СВАБОДЫ ад 15.07.2017г., у Мінску на адкрыцці З’езду беларусаў свету міністар замежных справаў Уладзімер Макей сказаў: “Ад 3 да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой — гэта велізарная сіла. Я згодны са Святланай Алексіевіч, якая аднойчы мне сказала, што напэўна досыць у Беларусі войнаў, досыць рэвалюцыяў. Мы павінны зрабіць усё, каб нашая краіна развівалася эвалюцыйным шляхам.”

Велізарная распыленая супярэчнымі праведнымі ідэалогіямі сіла, якая з-за тых ідэалогій не ператвараецца ў стваральную нацыянальную моц.

На прэзідэнцкіх выбарах-1994 я галасаваў за Зянона Пазьняка, у 2006 за Аляксандра Мілінкевіча, у 2010 за Андрэя Саннікава, у 2015 за Таццяну Караткевіч. Сёння за іх не галасаваў бы. Калі ў 2020-м Аляксандр Лукашэнка будзе балатавацца на прэзідэнта буду галасаваць за яго, каб адбыліся змены ў вышэйшым кіраўніцтве РБ. Бо, як бачыце, мае кандыдаты не перамагаюць. Дый ідзе час і трэба нарэшце пазбавіцца ад дыктатуры беларускіх бальшавікоў, якой яны ўжо век няволяць беларускі народ. Таму наступнаму прэзідэнту прыдзецца нешта зрабіць з дзяржаўнай уласнасцю, якая ёсць чыннік нязменнасці бальшавіцкай улады і рабства народа. Тады мы вярнемся да эвалюцыйнага шляху чалавецтва ў мір капіталу, дзе прыватная ўласнасць і немаёмасць ёсць аснова эфектыўных эканомічных адносін Гаспадара і Раба. Пры гэтым першы багаты і вольны робіць грошы, можа іх рабіць ды зарабляць для сваёй сям’і, фірмы і дзяржавы, а другі толькі зарабляе на пражытак сваёй сям’і. Таму сутнасць заходняй (амерыканскай) дэмакратыі “Босс всегда прав!”, а Галоўны Ідэолаг ЗША Містэр Даляр або Грошы. Ці гатовы вы адну няволю змяніць на другую? Хочаце?

Дзяржава гэта ўлада. Без улады дзяржава не існуе. Дэмакратыя - гэта ўлада падкантрольная вольным грамадзянам, вольнаму народу. Вось такая дэмакратычная галаваломка чакае нас у выбары дэмакратыі, які адбудзецца ў хуткім беларускім часе.

P.S. Працяг у IX частцы.

Частка I. Ўлада. https://cont.ws/@starkou/631184

Частка II. Першы БНФ. https://cont.ws/@starkou/631358

Частка III. Памылкі вашай рэвалюцыі або спадарыня эвалюцыя.

https://cont.ws/@starkou/638441

Частка IV. Три брата. https://cont.ws/@starkou/639901

Частка V. Прэмія. https://cont.ws/@starkou/643092

Частка VI. Русский мир. https://cont.ws/@starkou/647318

Частка VII. За Родину! https://cont.ws/@starkou/657813

Частка VIII. Кіслароднае галаданне. 

Частка IX. Не вооружена, но очень опасна.

https://cont.ws/@starkou/673670

Частка X. Тры дарогі. https://cont.ws/@starkou/671571

Сегодня в СМИ