Бел-чырвона-белыя нечыстоты


Континенталист, 14.07.2019 23:49   –   cont.ws  


На маім стале ў фэйсбук з’явіўся малюнак ад аднаго з сяброў бел-чырвона-белых. На ім чэрапы і будунак. На ім узгаданы Курапаты. Я зайшоў на старонку вядомай змагаркі, дзе быў змешчаны гэты вядомы ў інтэрнэце малюнак і пакінуў каментар. Ён знік. Тады я пакінуў другі…

Anatol Starkou: “Што здарылася?! Куды дзеўся мой камент, ў якім я шкадаваў, што шмат змагароў абаронцаў Курапат палягло ля рэстарацыі? Няўжо вы яго выдалілі? Вы што не дэмакратка? Ня веру. Ўсе бел-чырвона-белыя змагары дэмакраты, ўсе за свабоду слова. А вы НЕ? Ну, а як там Павал Севярынец? Змагаецца? Абараняе Курапаты ці рэстарацыю ля іх? Як там сёння справы ля Курапат, змагарка вы наша бел-чырвона-белая?”

Імярэк-1ж: “Так, выдаліла, бо не да жарцікаў тут. Варта трывае. Рэстарацыя ў аблозе). Зачынім, не сумнявайцеся. Далучайцеся!”

Anatol Starkou: “Не. Я быў у бел-чырвона-белым абозе нашай цывілізацыі аж дваццаць гадоў з 1989 па 2009. Хопіць.”

Імярэк-1ж: “А ў якім абозе зараз?”

Anatol Starkou: “У абозе роздуму аб нашым жыцці-быцці. Пакуль што прыйшоў да высновы, што Лукашэнка геній у беларускай палітыцы, і каб не ён мы б даўно разбурылі тое, чаго ў нас ніколі не было - дзяржаву Беларусь. Убачыў, што ў так званых незалежных СМІ з’явілася шмат пыстазелля з МФ, і яны ў якасці праведнікаў-прапагандыстаў пудраць моск не толькі аднагодкам, але і старэйшаму люду. Ўбачыў, што некаторыя з старэйшых (тыпу майго ўзроста) падурнелі на тэме Лука-ла-ла-ла і не толькі падтанцоўваюць МФ-аўцам-прапагандыстам у СМІ, а й самі пудраць моск беларусам. Іншымі словамі бел-чырвона-белая частка маіх суродзічаў не толькі здурнела, а й пераўтварылася з беларусаў у белЎкраў і ўжо маральна гатовыя да развалу дзяржавы Беларусь. Зразумела, што ў 1989, калі стаў паплечнікам першага БНФ, я гэтага не разумеў. І нават недзе ў 2003-06-09 не разумеў цалкам, калі зразумеў, што бел-чырвона-белая напасць гэта не стваральнае, а разбуральнае, што гэта шкода для народа і дзяржавы. Ну а пакуль што менавіта з-за адсутнасці свабоды слова ўсё бел-чырвона-белае існуе. Што будзе надалей ня ведаю, дый ці наўрад пазнаю. Часу жыцця не хопіць, каб пазнаць. Бывайце здаровы, Ганна. Мне й сапраўды смешна стала тое, што вы выбралі для сябе памылковы накірунак у жыцці, як шмат б-ч-б, але падаеце яго як подзвіг. Бел-чырвона-белы подзвіг.”

Імярэк-1ж: “дзякуй за адказ. Спадзяюся, што каі-небудзь вернецеся пад БЧБ.”

Anatol Starkou: “Ніколі я не здраджу Беларусі і беларускаму народу. Ніколі не стану пад штандарты паліцаяў, якія разам з нацыстамі і сталіністамі ў перыяд з 1937 па 1944 сумарна знішчылі траціну майго беларускага народу. Ніколі мяне не будзе побач з бел-чырвона-белым сцягам.”

Імярэк-1ж: “усё ў Вас ў галаве перамашалася. І паліцаі, і БЧБ. Насамрэч ўсё, канешне, непроста. Праўда яна заўсёды цяжкая Беларусам і нфмецкія акупанты былі ворагамі, і савецкія.Тым больш непроста абмярковываць тэму Беларусь пад акупацыяй - прыдзе час - даведаемся і дадзім адзнаку кожнай падзее. Але ж ад БЧБ адмаўляцца нельга, гэта наш Сцяг.”

Anatol Starkou: “Гэта сцяг паліцаяў. І вось гэта ТОЕ МЕСЦА бел-чырвона-белай ідэалогіі нянавісці да беларусаў, якое (1) вам цяжка ці немагчыма зразумець пасля шматгадовай апрацоўкі б-ч-б СМІ, і (2) гэты сцяг паліцаяў АДЗІНАЕ, што засталося ад так званага адраджэння. Больш нічога. Ну і яшчэ зразуміела бубен: “Лука-ла-ла-ла”. Каб были гукі, пад якімі можна было б скакаць.”

Імярэк-1ж: “мая Беларусь пад БЧБ крыламі. І мой БЧБ -гэты Сцяг Хрыста. Неяк так.)”

Anatol Starkou: “Гэта не ТАК, бо вы самі таго не разумеючы паўтараеце мне песТні пад мелодыю таго б-ч-б прапагандысцкага бубна. Якая была ВАША Беларусь скажам да 1988, калі ля Курапат трое беларускіх хлопцаў = пацаноў знайшлі ахвяры і распавялі аб гэтым куды трэба? АДЗІНАЯ была Беларусь. А якой стала пасля з’яўлення так званага адраджэння? ПАДЗЕЛЕНАЯ на два лагеры. Вось вынік працы так званых адраджэнцаў ПАДЗЕЛ беларускага народа і ШКОДНІЦТВА Беларусі. Дзеля чаго?”

Імярэк-2ж: “Зачем Вы поддались на такие дешевые уловки этого провокатора? Был он с БЧБ! - с таким-то мышлением! ну смешнее не придумаешь.”

Anatol Starkou: “Еще смешнее будет для вас, когда вы узнаете, што почти ШЕСТЬ лет (2003-2009) я был рядом с Зяноном Пазьняком в Нью Йорке, и именно последнее долгое знакомство увело меня от бел-чырвона-белых.”

Імярэк-2ж: “А это уже не смешно. В том, как Вы пишите и что Вы пишите, явно прослеживается патологическое преклонения перед силой и властью. И если такие как Вы оказываются возле оппозиционеров - то можно только догадываться, с какой целью.”

Anatol Starkou: “У вас Виктория девичья манная кашка в голове. Але растлумачу паслядоўна па спісу. (1) “прослеживается патологическое преклонения перед силой и властью.” А вы, значыцца, змагаецеся супраць сілы і ўлады, схаваўшыся за нік. Цудоўна. Ці не вы, выпадкова, прымалі клятву Маладога Фронту, адпаведна якой трэба прымусіць беларусаў стаць ракам перад сілай і ўладай Маладога Фронту, каб пачалі вывучаць, пісаць, думаць і размаўляць на тарашкевіцы пад сьвятым бел-чырвона-белым сцягам паліцаяў ды пад цёплым пяшчотным прыглядам бел-чырвона-белай дыктатуры? Калі не вы, змагарка, тады прабачце. З нейкай другой праведнай змагаркай з Маладога Фронту вас зблытаў. Але не зблытаў галоўную мэту МФ. Ну а ўлада гэта дзяржава. Ёсць улада - ёсць дзяржава, няма ўлады - беспарадак, безуладдзе, вечны майдан. Таму тыя хто цягам дваццаці пяці гадоў супраць існай беларускай улады - тыя супраць беларускага народу і беларускай дзяржавы, якую ўпершыню ў нашае гісторыі будуе існая ўлада, дэмакратычна абраная ў 1994 беларускім народам. (2) “И если такие как Вы оказываются возле оппозиционеров - то можно только догадываться, с какой целью.” Апазіцыі ўлады на Беларусі не існуе. Існуюць палітыканы і самазванцы, якія называюць сябе апазіцыя ці апазіцыянеры. Часамі яны апаніруюць між сабой. А існуюць такія апазіцыянеры таму, што існая ўлада не кантралюе бел-чырвона-белыя СМІ як мае быць, якія ёсць антыбеларуская і антыдзяржаўная крыніца прапаганды шматверагоднага ў будучыні беспарадку, безуладдзя, вечнага майдану, разбурэння эканомікі і дзяржаўнасці. Нямала бел-чырвона-белых і іх СМІ існуюць у Польшчы, працуюць на яе карысць. Ўсе б-ч-б і іх СМІ супраць ваенна-палітычнага саюзу РБ і РФ. І калі ўявіць, што змагарам удалося б адвярнуць Беларусь ад Расеі, то па-першае рухне наша эканоміка разам з эканамічнай незалежнасцю, а па-другое рухне наша дзяржаўнасць разам з суверэнітэтам. Пры гэтым Польшча (НАТА) верне сабе нашы заходнія землі, якія ў 1939 нам дараваў таварыш Сталін, калі забраў іх у яе. А гэта амаль палова існай тэрыторыі РБ. Вось такая галоўная канчатковая мэта дзейнасці Маладога Фронту, бел-чырвона-белых змагароў увогуле і сярод іншага ў абаронцаў Курапат = абаронцаў бел-чырвона-белай ідэалогіі нянавісці да беларусаў і дзяржавы Беларусь.”

Імярэк-3ж: “Кламства. Вы - знаны троль!”

Anatol Starkou: “Яшчэ я палкоўнік ФСБ Расеі.”

Імярэк-3ж: ”Агiдна????”

Anatol Starkou: “А як там клёцкі польскія? Смачныя? Ўся бел-чырвона-белая раць за талерку польскіх клёцак Радзіму прадала! Ўсе змагары! Ў тым ліку Сьвятлана Белсатаўна. Не агідна ад разумення гэтага моманту бел-чырвона-белай ісціны? За талерку клёцак Беларусь змагары прадалі пад падставай ДЫКТАТУРА, Лука-ла-ла-ла. Бо б-ч-б паліцайскі сцяжок апынуўся даражэй за Бацькаўшчыну і беларускі народ. Никчемности. Бел-чырвона-белыя нечыстоты.”

Імярэк-3ж: “Шмат словаў накрэмзаць не лянуецеся. А ў Бронксе вы не прадаеце свае саўковыя ідэалы за кавалак натаўскай каўбасы????”

Anatol Starkou: “Які цудоўны вінегрэт! Не. Не прадаю. Па-першае я грамадзянін Беларусі. Па-другое мяне сюды лёс нёс даўно з 1959 - 63 -84 і прынёс у 2002-03. Па-трэццяе я прыехаў у ЗША, каб дапамагчы дачцэ усталявацца ў Амерыцы, куды яна трапіла з-за мяне, бо дапамог ёй выйграць Грын Кард. Па-чацвёртае майму лёсу, як апынулася, патрэбна было тут у Нью Ёрку сустрэць Зянона Пазьняка, бо до того з 1989 быў паплечнікам БНФ. Па-пятае менавіта гэта сустрэча перавярнула ўсё маё бел-чырвона-белае быццё. Я задаў сабе пытанне ЧАМУ МЫ ПРАЙГРАЛІ АДРАДЖЭННЕ? і знайшоў адзіны адказ: адзінай нашай памылкай было тое, што БНФ узначальваў Зянон Пазьняк. Цалкам аповяд ёсць у маіх публікацыях амаль на ўсіх форумах б-ч-б СМІ.”

Імярэк-3ж: “Справа ў тым, што я не магу пагадзіцца з Вамі ў сувязі адсутнасцю логікі ў Вашых выказваннях. Таму не магу паверыць Вашым адчуванням. Прабачце.”

Anatol Starkou: “Дзяўчынка і логіка. А логіка ў МФ-аўскай клятве ЗДРАДЫ Беларусі і народу дзеля ідэй, выдуманых задніцай Сьвятога Зяпона, ЁСЦЬ? Радзіма ўчора ЎПЕРШЫНЮ ў сваёй гісторыі беларускай дзяржавай стала, а вы змагары за задніцай Сьвятога Зяпона ў замежжа пабеглі і пры гэтым скачаце Верым! Можам! Пераможам! Што ці каго вы пераможаце за бугром? За мяжой Беларусі Беларусі няма.Толькі шкода ад вас народу і дзяржаве. А падчас падскокаў шчыльнымі радамі пад сьвятым бел-чырвона-белым сцягам пайшлі ў КДБ ды падпісалі паперы аб супрацоўніцтве. Не можаце паверыць маім адчуванням? У Канторы спытайце ці мае яна подпісы чальцоў Маладога Фронту аб вечнай любові і сяброўстве.”

Імярэк-3ж: “Я не маю такога статусу быць суддзёй. Таму, нават калі тое праўда, а пару тааіх выпадкаў ведаю, не маю права асуждаць, бо невядома, на самой справе, што там было. А што такое гэта за арганізація с яе вопытам атрымання прызнанньяў і рознымі іншымі брыдотнымі рэчамі, ўсім вядома. А вось хто Вы такі Вельмі падазроная асоба.”

Anatol Starkou: “Я беларус. У гэтым уся мая падазронасць для здраднікаў Беларусі і беларускага народа. Вам не зразумець, што такое беларус. Бо ў вас ПАДВОЕНЫЯ СТАНДАРТЫ: вы разважаеце аб тым што вы не суддзя для кадэбістаў-младафронтаўцаў і адначасова кляпаеце клавай на мяне свае не двухсэнсовыя падазронасці ў тым жа самым - у быццам бы маёй датычнасці да Канторы.

Я беларус. Вам не зразумець, што гэта такое.”

Імярэк-3ж: “Ай, штампы. Не зразумець… Каму ўжо тады зразумець. Самі вон сядзіце за акіянам, а я на пару мэтраў ад’ехаўшы да брацкай краіны, дык адразу ў лямант. Я таксама ў дачкі сяджу, гляджу за дзіцём і цярпець не магу штампованых выказванняў. Асабліва, калі нічога пра чалавека не ведаеш.”

Anatol Starkou: “Добра. Надрукую сваю біяграфію і дам вам спасылку. Бо гэта важней за тое, што вы абмяркоўваеце, ня ведаючы пры гэтым дэталей бел-чырвона-белай тэмы. “Самі вон сядзіце за акіянам, а я на пару мэтраў ад’ехаўшы да брацкай краіны, дык адразу ў лямант.” Дык мы калегі! Я таксама нямнога цяжарны Беларусьсю. Толькі ад’ехаў на пару км далей, за вас…”

Імярэк-2ж: “Аххаха! Очень лестно, конечно, что приняли меня за змагарку, да ещё из Молодого фронта! ???? за комплимент спасибо, не думала, что так молодо выгляжу ????. Или Вы думаете, что раз я не в восторге от власти, значит обязательно борюсь с ней? Думаете, люди делятся на таких, как Вы, приспешников власти, и борцов? Представьте себе, и то и другое - крайность, и достаточно редкая (хотя люмпенизация общества значительно увеличила процент таких как Вы на постсоветском пространстве).

А я не достигла такого высокого уровня развития, как «змагары», у меня более приземлённые цели и потребности, я не готова положить свою жизнь во благо народа. Но что касается отношения к ним, - уважаю, у остального «большинства» к ним отношение разное, кто-то их ненавидит и поливает грязью, как Вы, кто-то восхищается, кто-то считает святыми… Но людей такого психотипа как Вы, не уважает никто, даже те, перед кем вы преклоняетесь ????”

Anatol Starkou: “Как была каша у девочки в голове так никуда и не делась. Позже отвечу. Возможно завтра вашим утром.”

Імярэк-4ж: “Колькі сачу за вашымі опусамі на прасторах Інтэрнэта, то прыйшла да высновы, што каша якраз у вашай галаве. спачатку адное пісалі, сёння зусім супрацьлеглае. Ці ў вас нейкія змены ў арганізме адбыліся за акіянам, ці з вамі нехта парацаваў, але парадку ў вашых думках няма. Ад’е – неадказвайце мне, не люблю пустых спрэчак.”

Anatol Starkou: “Каб паспрабаваць нешта з маёй пісаніны зразумець трэба бліжэй да манітору прыльнуць і выключыць бел-чырвона-белыя СМІ. Зразумела, двума-трыма каментамі на гэтым форуме не збіраўся перавярнуць важкія справы вашай бел-чырвона-белай секты і шчыра кажучы не жадаў адказваць папярэдняй юнай младафронтаўке. Дзякуй, што дамаглі выйсці з сітуёвіны. Некалькі маіх рэчаў у якасці інфы для роздуму тут ёсць. Спасылкі на іншыя даваць не жадаю, бо не хачу марнаваць час. У якасці развітання дару ўсім свае ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ КЛЮЧЫ ад November 15, 2014

Умовы бел-чырвона-белыя. Вы дэмакратычны бел-чырвона-белы прэзідэнт. Пад вокнамі вашай бел-чырвона-белай рэзідэнцыі ПАЛАЦ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЙ ДЭМАКРАТЫІ мітынгуюць. Дык вось пытанне: ці загадаеце вы падшэфнаму дэмакратычнаму б-ч-б АМАПу дэмакратычна біць мітынгоўцаў?

(1) - бел-чырвона-белых мітынгоўцаў - б-ч-б дубінкамі;

(2) - чырвона-зялёных мітынгоўцаў - ч- з дубінкамі;

(3) - усіх астатніх мітынгоўцаў - дубінкамі-дэмакратызатарамі звычайнага традыцыйнага для кіраўніка ўлады любой краіны колерам.

Дэмакратычны б-ч-б АМАП, як і дэмакратычны б-ч-б КДБ ці любыя іншыя дэмакратычныя б-ч-б сілавікі пры вашай дэмакратычнай б-ч-б уладзе, ходзяць у спецыяльнай дэмакратычнай б-ч-б уніформе: белыя штаны, чырвоны пояс, белая рубашка. Беларускія дэмакратычныя вуліцы пры вашым дэмакратычным б-ч-б прэзідэнцтве размалёваны так: левая і правая палосы - ў белы колер, а разметка між імі чырвоная. Дэмакратычныя будынкі стаяць такімі: дах і падмурак белыя, а сцены чырвоныя. Пры гэтым кожны бел-чырвона-белы дэмакрат выпісвае спецыяльнае бел-чырвона-белае дэмакратычнае выданне НАШЫ НАВІНКІ (скарочана НН), друкуецца толькі там, і таму мае бел-чырвона-белую дэмакратычную жонку.

Ваша б-ч-б дэмакратычная жонка дастае з вашых дэмакратычных бел-чырвона-белых прэзідэнцкіх джынсаў вашыя дэмакратычныя б-ч-б прэзідэнцкія ключы ад б-ч-б дэмакратычнага сейфа бел-чырвона-белай дэмакратычнай дэмакратыі, дзе бел-чырвона-бела захоўваецца Бел-Чырвона-Белая Дэмакратычная Канстытуцыя, і пытаецца:

- Дык ці будзеш ты аддаваць каманду АМАПу біць мітінгоўцаў, каб болей не было ў нас недэмакратычнай небелчырвонабелай чырвоназялёнай дыктатуры, пакуль я памыю твае джынсы?”

Імярэк-2ж: “Не утруждайте себя, Вашу галиматью читать никто на будет ????”

<p><strong><a href=”https://blockads.fivefilters.org”></a></strong> <a href=”https://blockads.fivefilters.org/acceptable.html”></a></p>

Сегодня в СМИ